Інэса Генадзьеўна Белуш (нар. , в. Нянадавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі педагог, дзеяч мясцовага кіравання, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна, сакратаром — загадчыкам аддзела моладзі, якая вучыцца, і піянераў, другім сакратаром, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Лідскага РК ЛКСМБ, кансультантам ідэалагічнай камісіі Лідскага райкама КПБ, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна. Была інспектарам, галоўным спецыялістам, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама.
Выбіралася старшынёй Лідскага раённага Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняБелуш Інэса Генадзьеўна .
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Лідскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі