Дом па праспекце Незалежнасці, 19 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і Камсамольскай вуліцы (дом № 23). Пабудаваны ў 1952 годзе па праекце архітэктара Г. Баданава. Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

У будынку размешчаны крамы «Ласуха» (), «Кветкі», сувенірная крама «Кірмаш», Цэнтральная кнігарня, кафэ «У Францыска».

У 1968 годзе крама «Ласуха» рэканструявана па праекце архітэктара Я. Клапера пры ўдзеле мастачкі В. Грыгарышынай. У 2016 годзе крама адкрылася пасля чарговай рэканструкцыі, у гандлёвай зале з’явілася невялікая зона адпачынку і кавярня«Хотелось водить детей туда, куда маленькими ходили сами». В Минске вновь открылась «Лакомка». 3 сентября 2016 .

Архітэктура

Цагляны будынак мае Г-падобную ў плане форму і складаецца з 2 аб’ёмаў, аб’яднаных кароткім корпусам. Вуглавая частка зрэзана. Кампазіцыя фасадаў двух’ярусная. 2 першыя паверхі сярэдняй часткі руставаныя, 2-і ярус дэкарыраваны пілястрамі карынфскага ордара, завершаны балюстрадай і фрызам з лепкай. Пластыка фасадаў узбагачана франтончыкамі і балконамі з балюстраднай агароджай.

У аснове планіроўкі дома — тыпавыя секцыі (архіт. С. Кавыкоў). Індывідуальную распрацоўку атрымала вуглавая секцыя.

Літаратура

Катэгорыя:1952 год у Мінску Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Генадзя Баданава