Англа-французскае пагадненне ( — літар. «сардэчнае пагадненне») — серыя пагадненняў па каланіяльных пытаннях паміж Брытанскай імперыяй і Францыяй, падпісаныя 8 красавіка 1904 года. Яны падвялі рысу пад стагоддзем каланіяльнага суперніцтва паміж дзяржавамі («бойка за Афрыку») і, разам з франка-рускім саюзам, прывялі да стварэння Антанты.

Падпісаныя дакументы Сумесная дэкларацыя аб Егіпце і Марока. Яе суправаджалі сакрэтныя артыкулы. Пагадненне аб Ньюфаўндлендзе і межах у Афрыцы. Францыя адмаўлялася ад прэтэнзіяў на ўзбярэжжы Ньюфаўндленда. У абмен Брытанія перадавала Францыі некаторыя тэрыторыі ў Афрыцы. Дэкларацыя аб Сіяме, Мадагаскары і Новых Гебрыдах.

Спасылкі Declaration between the United Kingdom and France Respecting Egypt and Morocco, Together with the Secret Articles Signed at the Same Time 100th Anniversary commemorative website

Катэгорыя:Францыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Дагаворы Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Брытанска-французскія адносіны Катэгорыя:Антанта