Канстанцін Усцінавіч Вільчук (нар. , в. Красіева Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працаваў урачом-інтэрнам Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, участковым педыятрам Сапоцкінскай гарадской пасялковай бальніцы, асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры педыятрыі, дэканам педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр „Маці і дзіця“».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам ПашаныВільчук Канстанцін Усцінавіч .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Дэканы педыятрычнага факультэта ГрДМУ Катэгорыя:Дэканы медыка-псіхалагічнага факультэта ГрДМУ