Артур Шапенгаўэр (; , Данцыг (цяпер Гданьск) — , Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф.

Адзін з самых вядомых мысляроў ірацыяналізму, мізантроп, меў прыхільнасць да нямецкага рамантызму, захапляўся містыкай, вывучаў філасофію Імануіла Канта і філасофскія ідэі Усхода (у яго кабінеце стаялі бюст Канта і бронзавая статуэтка Буды), Упанішады, а таксама стоікаў — Эпіктэта, Авідзія, Цыцэрона і іншых, крытыкаваў сваіх сучаснікаў Гегеля і Фіхтэ. Называў існы свет, у супрацьпастаўленне сафістычным, як ён выказваўся, ізмышленнем Лейбніца, — «найгоршым з магчымых светаў», за што атрымаў мянушку «філосафа песімізму».

Асноўная філасофская праца — «Свет як воля і ўяўленне» (1819), каментаваннем і папулярызацыяй якой Шапенгаўэр займаўся да самой смерці.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Выпускнікі Енскага ўніверсітэта Катэгорыя:Антынаталізм Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Эстэтыкі