«Betty» (бел. «Бэці») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе восьмага студыйнага альбома «Folklore». 17 жніўня 2020 года яна была адпраўленая на кантры-радыё як трэці сінгл у падтрымку пласцінкі. Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Уільямам Баўэрам. Прадзюсарамі трэка выступілі Ааран Дэснер і Джэк Антонаф.
Апавяданне ў «Betty» вядзецца ад імя выдуманага персанажа, якога завуць Джэймс. Лірычна гэты трэк звязаны с песнямі «Cardigan» і «August». Кампазіцыя адрозніваецца кантры-гучаннем, якое было ўласціва для першых альбомаў Свіфт, і спалучае элементы фолк-рока, якія суправаджаюцца губной гармонікай.
Песня атрымала прызнанне крытыкаў і ўмераны камерцыйны поспех. Сінгл дасягнуў 42 месца ў галоўным амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 і 6 — у кантры-чарце.
Інфармацыя «Betty» — гэта адзін з трох трэкаў альбома «Folklore», якія апісваюць адзін і той жа любоўны трохкутнік, але з трох розных пунктаў гледжання і ў розныя перыяды (два іншых — «Cardigan» і «August»). «Betty »— гэта аповед пра юнацкія адносіны, які вядзецца ад імя падлетка Джэймса, які здрадзіў сваёй каханай Бэці. З яго слоў становіцца зразумела, што ў яго быў летні раман з дзяўчынай, якая расказвае сваю гісторыю на трэке «August». Джэймс прыходзіць на вечарыну ў гонар дня нараджэння Бэцці і просіць прабачэньня за свае мінулыя памылкі, але не цалкам прызнае іх, спасылаючыся на свой страх перад будучыняй. Песня спалучае стылі фолк-рок і кантры, суправаджаецца гучаннем губной гармонікі.
Песня была напісана Тэйлар Свіфт і Уільямам Баўэры, а ў якасці прадзюсараў выступілі Ааран Дэснер і Джэк Антонаф.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:Песня напісана ў танальнасці сі-мажор і мае павольны тэмп роўны 96 ударам у хвіліну. Вакальны дыяпазон Свіфт ў песні распасціраецца ад G3 да G4
Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», і ў яго трэклісце значылася «Betty». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам лірык-відэа. 17 жніўня 2020 года трэк адправілі на кантры-радыё ў якасці трэцяга сінгла з «Folklore».
Камерцыйны поспех Песня дэбютавала на 6 і 60 месцах у хіт-парадах Hot Country Songs і Country Airplay, адпаведна. Яна стала для Свіфт 22 хітом у топ-10 нацыянальнага амерыканскага кантры-чарта і яе першым з'яўленнем у гэтым рэйтынге з 2018 года. У асноўным хіт-парадзе Billboard Hot 100 «Betty» дэбютавала на 42 месцы. Таксама трэк трапіў у асноўныя чарты Аўстраліі і Канады.
Канцэртныя выкананні Першае жывое выкананне песні «Betty» адбылося на 55-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Акадэміі кантры-музыкі ў канцэртнай зале Grand Ole Opry House 16 верасня 2020 года, што стала першым выступам Свіфт на гэтым шоў за апошнія сем гадоў. Тэйлар, седзячы перад яркім святлом, выканала песню на акустычнай гітары. Спявачка была апранутая ў бардовую вадалазку з бліскаўкамі і штаны колеру хакі ад Стэлы Макартні. Яна сама зрабіла сабе прычоску і макіяж для стварэння неабходнага вобраза. Запіс гэтага выступлення пазней стаў даступным для праслухоўвання і запампоўкі на розных пляцоўках.
Удзельнікі запісу
Тэйлар Свіфт — вакал, аўтар; Уільямам Баўэрам — аўтар; Ааран Дэснер — прадзюсар, гуказапіс; Джэк Антонаф — прадзюсар, гуказапіс; Лаура Сіск — гуказапіс; Джонатан Лоў — гуказапіс, міксаванне; Рэндзі Мерыл — звядзенне; Эван Сміт — саксафон; Сербан Генья — міксаванне; Джош Каўфман — гуказапіс, гармоніка, гітары.
Чарты
Штотыднёвыя чарты Чарт (2020)Вышэйшая пазіцыя ARIA22 Canadian Hot 10032 AFP150 Official Charts Company58 UK Singles Downloads Chart99 Billboard Hot 10042 Billboard Hot Country Songs6 Billboard Country Airplay33 Rolling Stone Top 10019