Сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы () — кафедральны шасціслупавы сабор Смаленскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада Смаленска на Саборнай гары. Збудаваны на мяжы XVII і XVIII стст. у памяць аб абароне Смаленска 1609—1611 гадоў на месцы аднайменнага сабора XII стагоддзя. Унутры захаваліся іканастас і арыгінальнае ўбранне ў стылі кіеўскага барока.
У саборны ансамбль уваходзяць таксама надвратная Богаяўленская царква з драўляным завяршэннем (1785—1787), прызначаная для набажэнстваў у халодную пару года, званіца 1767—1772 гг. (Архітэктар П. Абухоў) і размешчаны на поўдзень комплекс архірэйскага двара з царквой Іаана Прадцечы (1699—1703, перабудавана ў 1780-я гг.).
Святыні У саборы да 1941 года захоўваўся першаўзор Смаленскай іконы Божай Маці, але пасля акупацыі горада нямецкімі войскамі вобраз бясследна знік.
У саборы знаходзяцца мошчы Меркурыя Смаленскага, нябеснага апекуна Смаленска; выстаўлена таксама адзіная якая захавалася рэліквія святога Меркурыя Смаленскага — жалезныя сандаліСвятой мученик Меркурий Смоленский. Православие.ru..
Літаратура Архитектурные памятники Смоленской области: Каталог. — , 1987. Воронин Н. Н., Раппопорт П. А. Зодчество Смоленска XII—XIII вв. — , 1979. Рапапорт П. А., Смирнова А. Т. Архитектурные достопримечательности Смоленска. — , 1976. Гудериан Г. Воспоминания солдата / Пер. с немецкого. — Смоленск: Русич, 1998. — 656 с. — (Мир в войнах). — ISBN 5-88590-901-6. Иванов Ю. Г. Щит России. Памятники и памятные места Смоленщины. — Смоленск: Русич, 2006. — 416 с. — (Памятные места России).
Катэгорыя:Храмы Смаленска Катэгорыя:Храмы Рускай Праваслаўнай Царквы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Расіі Смаленск