Джэніфер Эн Дудна (; ) — амерыканская вучоная, біяхімік, даследчыца геномікі, адна са стваральніц тэхналогіі рэдагавання геному CRISPR-Cas9. Працы пераважна прысвечаны структурнай біялогіі і біяхіміі. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па хіміі (2020, сумесна з Эманюэль Шарпанцье) за распрацоўку метаду рэдагавання геному.
Атрымала вядомасць як даследчыца РНК-інтэрферэнцыі і першаадкрывальніца тэхнікі рэдагавання геному CRISPR. У 2012 годзе ў сваёй працы Дудна і Эманюэль Шарпанцье сталі першымі, хто прапанаваў, што механізм CRISPR/Cas9 можа быць выкарыстаны для запраграмаванага рэдагавання генаў, што расцэньваецца як адно з найбольш значных адкрыццяў у гісторыі біялогіі.
Доктар філасофіі (1989), прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, даследчыца Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза (з 1997), член Нацыянальных Акадэміі навук (2002) і Медыцынскай акадэміі (2010) ЗША, замежная член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016).
Катэгорыя:Біяхімікі ЗША