Івянецкае партызанскае злучэнне — было створана ў 1943 годзе паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Валожынскага, Івянецкага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Заслаўскага, Радашковіцкага раёнаў, уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння.
Камандаванне Камандзір — кіраўнік Івянецкага міжраённага партыйнага цэнтра Рыгор Аляксандравіч Сідарок (Дубаў), начальнік штаба — Рафаіл Людвігавіч Васілевіч, У. К. Курленка, Георгій Васілевіч Будай.
Склад Аб'ядноўвала партызанскія брыгады: Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна; Партызанская брыгада імя В. П. Чкалава; Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава; 18-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзе; Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі; Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса; Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»; асобна дзейныя атрады: партызанскі атрад Дз. А. Дзенісенкі (пазней 1-я Беларуская кавалерыйская партызанская брыгада); Партызанскі атрад П. А. Алыбіна; Партызанскі атрад імя М. І. Кутузава; 106-ы партызанскі атрад.
У кастрычніку 1943 года брыгада імя Жукава і атрад Дзенісенкі былі перададзены для фарміравання Стаўбцоўскага партызанскага злучэння, у снежні 1943 — студзені 1944 гадоў партызанская брыгада імя Фрунзе была перадыслацыравана і ўключана ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны.
На час злучэння з Чырвонай Арміяй 4—6 ліпеня 1944 года налічвала 5 500 партызан.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе