Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык (нар. , Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, зоаінжынер.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў брыгадзірам, галоўным заатэхнікам, намеснікам дырэктара птушкафабрыкі імя Н. К. Крупскай. Займаў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «1-я Мінская птушкафабрыка».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання