Уладзімір Валянцінавіч Карпяк () — беларускі палітык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 22 ліпеня 1967 года ў Наўёйі Акмяне (Літоўская ССР).
Скончыў Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-электрык па аўтаматызацыі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).
Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Хмяльніцкага паўночнага прадпрыемства электрычных сетак у горадзе Шапятоўцы (УССР). Працаваў энергетыкам, старшым майстрам, інжынерам, галоўным энергетыкам, намеснікам галоўнага інжынера па тэхнічнаму развіццю, галоўным інжынерам — першым намеснікам дырэктара завода масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына».
Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
З 14 сакавіка 2017 годаhttps://president.gov.by/ru/events/prinjatie-kadrovyx-reshenij-15774 па 26 чэрвеня 2018 годаhttps://www.belarus.by/by/government/events/lukashenka-razgledze-kadravyja-pytann_i_81733.html працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па г. Мінску.
З 26 чэрвеня 2018 годаhttps://www.belarus.by/by/government/events/lukashenka-razgledze-kadravyja-pytann_i_81733.html па 23 красавіка 2020 года працаваў генеральным дырэктарам ААТ «Белшына».
У цяперашні час працуе намеснікам дырэктара па вытворчасці навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгазтэхніка».
Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску