Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю з сядзібай у Варшаве.

Асноўнай мэтай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка кадраў для працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і спецыяльнымі патрэбамі, якім неабходны адмысловы дагляд і дапамога.

Гісторыя У 1922 годзе рашэннем Міністэрства рэлігійных культаў і народнай адукацыі ў выніку аб’яднання Дзяржаўнага фанетычнага інстытута і Дзяржаўнай семінарыі спецыяльнай педагогікі быў створаны Дзяржаўны інстытут спецыяльнай педагогікі. Дырэктарам інстытута стала Марыя Гжэгажэўская. У 1970 годзе інстытут атрымаў статус вышэйшай прафесійнай школы, а ў 1976 годзе быў ператвораны ў Вышэйшую школу спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай. У чэрвені 2000 года ўстанове была прысвоена сучасная назва — Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай.

Структура Інстытут педагогікі Інстытут сацыяльнай прафілактыкі і сацыяльнай працы Інстытут спецыяльнай педагогікі Інстытут філасофіі і сацыялогіі Інстытут дапамогі развіццю чалавека і адукацыі Інстытут псіхалогіі Інстытут мастацкай адукацыі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Варшава