Марына Яўгенаўна Анікеева () — беларускі эканаміст і палітык.

Біяграфія Нарадзілася 4 чэрвеня 1968 года ў в. Арцюшына Пскоўскага раёна Пскоўскай вобласці РСФСР.

Скончыла Рыжскі Чырванасцяжны інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі імя Ленінскага камсамола, інжынер-эканаміст.

Працавала бухгалтарам Бярозаўскага сыраробнага камбіната, эканамістам па планаванню, вядучым эканамістам па працы, галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара па эканоміцы — галоўным эканамістам адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат». Першы намеснік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат» Брэсцкай вобласці.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняАникеева Марина Евгеньевна .

У красавіку 2024 года выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Ордэн Айчыны III ступені (2026).

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання