Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа (нар. 13 лістапада 1984, Ліда) — беларуская гісторык мастацтва. Спецыялістка па іканаграфіі ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Кандыдат мастацтвазнаўства (2014). Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія Скончыла ў 2007 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «мастак народных рамёстваў». З 2007 па 2009 гады працавала дырэктарам Лылойцінскага цэнтральнага дома культуры Смаргонскага раёна.

У 2009 годзе скончыла магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у 2010 годзе скончыла магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі.

У 2012—2018 гадах старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

У 2013 годзе скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2014 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мастацкія і іканаграфічныя асаблівасці іканапісу грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай паловы XIX ст.». З 2013 года навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Даследуе рэлігійнае мастацтва, інтэр'еры ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Аўтарка больш як 120 навуковых публікацый.

Сям’я У шлюбе з Іванам Світам. Выхоўвае дачку Міраславу.

Бібліяграфія Кнігі

Абраныя артыкулы

Літаратура

Спасылкі Старонка на academia.edu

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага