Сцябловая іржа раслін, Лінейная іржа раслін. — С. 417 — захворванне, выкліканае грыбам віду .

Асноўную шкоду наносіць збожжавым, у тым ліку пшаніцы, жыту, ячменю, аўсу і многім дзікарослым злакам.

Апісанне

На сцеблах, лісці, каласковых лускавінках утвараюцца падоўжаныя аранжава-бурыя пукатыя ўрэдапустулы з урэдаспорамі, часта яны зліваюцца ў суцэльныя палоскі (лініі) даўжынёй 10-15 см. У канцы вегетацыі з’яўляюцца тэлейтаспоры, якія зімуюць на раслінных рэштках, прарастаюць вясною, утвараючы базідыі. Базідыяспоры пападаюць на барбарыс звычайны (прамежкавая расліна-гаспадар), даюць пачатак новай грыбніцы, дзе фарміруюцца спермагоніі і ацыдыі са спорамі, якія пераносяцца і заражаюць злакі. Пашырэнню хваробы спрыяе цёплае вільготнае надвор’е.

Літаратура

. — С. 417

Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні пшаніцы Катэгорыя:Захворванні ячменю Катэгорыя:Захворванні жыта Катэгорыя:Захворванні аўса