Міхаіл Міхайлавіч Куіш (нар. , Брэст) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 25 лютага 1956 года ў Брэсце.

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Настаўнік фізікі».

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам фізікі. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, камісарам абласнога штаба студэнцкага будаўнічага атрада Брэсцкага абкама ЛКСМБ, сакратаром камітэта ЛКСМБ асобнай воінскай часці, арганізатарам пазашкольнай і пазакласнай работы сярэдняй школы № 11, дырэктарам сярэдняй школы № 18, дырэктарам сярэдняй школы № 32 горада Брэста, намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама. Дырэктар установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі».

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняКуиш Михаил Михайлович .

Узнагароды Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2021 года № 322 «Аб узнагароджанні».

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў