Алена Міхайлаўна Падаляк (нар. , Орша Віцебскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія Скончыла Мінскі інстытут культуры (культасветработнік, кіраўнік самадзейнага харавога калектыву), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай).
Працавала метадыстам Гарадоцкага раённага Дома культуры, хормайстрам, хормайстрам дзіцячага ансамбля песні і танца «Камарыкі» Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Наваполацкнафтааргсінтэз», выкладчыкам прадметаў харавога цыкла Віцебскага культурна-асветнага вучылішча, выкладчыкам кафедры музычнага выхавання Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, хормайстрам, дырэктарам вакальнахарэаграфічнага ансамбля «Талака». Дырэктар дзяржаўнай канцэртнай установы «Віцебская абласная філармонія».
Была намеснік старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіралася дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняПодоляк Елена Михайловна .
Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў