Антон Іванавіч Ятусевіч () — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі і паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991), замежны член Расійскай акадэміі навук (2014) і Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2012). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).
Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1947 года ў в. Асабовічы Пінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер — Брэсцкая вобласць).
Скончыў Асабовіцкую васьмігадовую школу (1962), Пінскі зааветтэхнікум (1967) па спецыяльнасці «Зааветтэхнік», Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя» з адзнакай (1972)Ятусевіч Антон Іванавіч на сайце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса «Знамя» Пінскага раёна (1966—1967). Затым працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса імя Чырвонай Арміі Віцебскага раёна (1972—1973).
На навуковай працы з 1973 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце: старшы выкладчык, асістэнт (1973—1980), дацэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб жывёлаў факультэта ветэрынарнай медыцыны, у 1990—2008 гадах і з 2016 года — прафесар, загадчык кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб жывёлаў ВДАВМ.
Аданачасова ў 1984—1988 гадах — прарэктар па вучэбнай рабоце, сакратар партыйнага камітэта (1988—1990), рэктар установы адукацыі «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (1998—2016). Па яго ініцыятыве ў акадэміі былі адкрыты дзве новыя спецыяльнасці — «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» і «Ветэрынарная фармацыя». У свой час былі адкрыты шэсць новых спецыялізацый па ключавых напрамках ветэрынарнай медыцыны і заатэхніі, а таксама два філіялы акадэміі — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Упершыню ў гісторыі аграрнай адукацыі на базе акадэміі адкрыты навукова-даследчы інстытут прыкладной ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогііАНТОН ИВАНОВИЧ ЯТУСЕВИЧ — ГОРДОСТЬ СТРАНЫ, СЛАВА АКАДЕМИИ // pinsknews.by.
У 1995 годзе пад рэдакцыяй А. І. Ятусевіча выйшла «Ветэрынарная энцыклапедыя», якая ўтрымлівала каля 10 тыс. тэрмінаў і была першым падобным выданнем на беларускай мовеАнтон Ятусевич: Ветеринарная энциклопедия на белорусском — важный след в национальной культуре. На працягу доўгіх гадоў прафесар быў галоўным рэдактарам часопіса «Ветеринарная медицина Беларуси» і «Ветеринарной газеты». Пад ягоным кіраўніцтвам распрацаваны «Закон аб ветэрынарнай дзейнасці».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняЯтусевич Антон Иванович . Тройчы выбіраўся дэлегатам Усебеларускага народнага сходуАнтон Ятусевич трижды избирался делегатом Всебелорусского народного собрания // СБ. Беларусь сегодня, 2016.
Памёр 8 студзеня 2026 года ў Віцебску.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы прысвечаны распрацоўцы тэарэтычных і практычных асноў аховы жывёл ад паразітарных хвароб у прымяненні да прыродна-кліматычных умоў Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш як 710 навуковых прац, у тым ліку 46 падручнікаў, даведнікаў, манаграфій. Падрыхтаваў 27 кандыдатаў і дактароў навук.
Правёў шэраг арыгінальных даследаванняў па вывучэнні змяшаных хвароб жывёл, якія з’явіліся тэарэтычнай базай для развіцця навуковага кірунку па вывучэнні ўзаемаадносін бактэрый, вірусаў з гельмінтамі і прасцейшымі ў арганізме жывёл. Падрабязна вывучыў відавы склад узбуджальнікаў протазаозаў жывёл у гаспадарках Рэспублікі Беларусь, паразітафауну жывёл у буйных свінагадоўчых гаспадарках, зверафермах і птушкафабрыках.
Прафесар А. І. Ятусевіч прводзіў важныя даследаванні па пошуку супрацьпаразітарных сродкаў з мясцовай лекавай сыравіны расліннага паходжання. Ён прапанаваў высокаэфектыўныя антгельмінтыкі супраць кішачных нематадозаў і акарыцыдныя сродкі для лячэння хворай на дэмадэкоз буйной рагатай жывёлы і на іншыя карослівыя хваробы. Распрацаваў шэраг ветэрынарных інструментаў і прыбораў, а таксама сродкі для дэзінвазіі навакольнага асяроддзя, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы і шэраг арыгінальных спосабаў культывавання і вылучэння прасцейшых. Праведзеныя даследаванні з’явіліся асновай для распрацоўкі новых і ўдасканалення існуючых сродкаў барацьбы з паразітозамі жывёл, якія маюць вялікае практычнае значэнне.
Пад кіраўніцтвам А. І. Ятусевіча створаны звыш 100 новых ветэрынарных прэпаратаў, прыбораў і апаратаў, якія паспяхова прымяняюцца ў ветэрынарнай практыцы, што істотна знізіла імпарт ветэрынарных лекаў.
Кандыдат ветэрынарных навук (1978), доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991). Доктарскую дысертацыю на тэму «Эймерыёзы і ізаспароз свінняў (этыялогія, эпізааталогіі, патагенез, сімптаматыка, тэрапія і прафілактыка)» абараніў у Ленінградскім ветэрынарным інстытуце ў 1989 годзе.
Членства ў навуковых арганізацыях Член секцыі паразіталогіі аддзялення ветэрынарнай медыцыны Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2012), член аддзялення сельскагаспадарчых навук Расійскай акадэміі навук з 2014 года.
Акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Расія, г. Санкт-Пецярбург; 1996), Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (Расія; 1998), Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999), Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх рашэнняў.
Старшыня Беларускага таварыства протазаолагаў. Прэзідэнт Міжнароднага таварыства паразітацэнолагаў. Член Прэзідыума Таварыства паразітацэнолагаў пры Акадэміі навук Украіны, член савета па абароне дысертацый пры Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі ім. Вышалескага НАН Беларусі і Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Старшыня Савета па абароне дысертацый ВДАВМ і ветбіяфармсавета пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Найбольш важныя публікацыі Поўны бібліяграфічны паказальнік прац А. І. Ятусевіча гл. па спасылцы .
Ятусевіч, А. І. Пратазойныя захворванні сельскагаспадарчых жывел / А. І. Ятусевіч. — Мінск : Ураджай, 1993. — 174 с. Ветэрынарная энцыклапедыя : А-Я / рэд. А. І. Ятусевіч. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — 444 с. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для вузов по специальности «Ветеринария» / М. Ш. Акбаев, А. А. Водянов, Н. Е. Косминков, А. И. Ятусевич, П. И. Пашкин, Ф. И. Василевич. — Москва : Колос, 1998. — 743 с. Ятусевіч, А. І. Паразіталогія і інвазійныя захворванні жывел : падручнік для студэнтаў сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці «Ветарынарная медыцына» / А. І. Ятусевіч, М. Ф. Карасеў, М. В. Якубоўскі; рэд. А. І. Ятусевіч. — Мінск : Ураджай, 1998. — 464 с. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для вузов по специальности «Ветеринария» / М. Ш. Акбаев, А. А. Водянов, Н. Е. Косминков, А. И. Ятусевич, П. И. Пашкин, Ф. И. Василевич. — 2-е изд., испр. — Москва : Колос, 2000. — 743 с. Ятусевич, А. И. Протозойные болезни сельскохозяйственных животных : монография / А. И. Ятусевич. — Витебск : ВГАВМ, 2006. — 223 с. Ятусевич, А. И. Эймериозы и изоспороз свиней : монография / А. И. Ятусевич. — Витебск : ВГАВМ, 2006. — 530 с. Ятусевич, А. И. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для студентов вузов по специальности «Ветеринарная медицина» / А. И. Ятусевич, Н. Ф. Карасев, М. В. Якубовский; ред. А. И. Ятусевич. — 2-е изд., доп. и перераб. — Минск : ИВЦ Минфина, 2007. — 579 с. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для студентов высших учебных заведений / М. Ш. Акбаев, Ф. И. Василевич, Р. М. Акбаев, А. А. Водянов, Н. И. Косминков, П. И. Пашкин, А. И. Ятусевич; ред. М. Ш. Акбаев. — Москва : КолосС, 2008. — 776 с. Ятусевич, А. И. Протозойные болезни сельскохозяйственных животных : монография / А. И. Ятусевич ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — 2-е изд., перераб. и доп. — Витебск, 2012. — 222 с. Выращивание и болезни молодняка : практическое пособие / А. И. Ятусевич [и др.]; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : УО ВГАВМ, 2012. — 816 с. Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. / ред. А. И. Ятусевич [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. Разведение и болезни свиней : практическое пособие : в 2 ч. / А. И. Ятусевич [и др.]; ред.: А. И. Ятусевич, С. С. Абрамов, В. В. Максимович ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2013. Выращивание и болезни птиц : практическое пособие / А. И. Ятусевич [и др.]; ред.: А. И. Ятусевич, В. А. Герасимчик ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2016. — 536 с. Выращивание и болезни тропических животных : практическое пособие : в 2 ч. / А. И. Ятусевич [и др.]; ред. А. И. Ятусевич ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2016.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2008), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (2002), медалём Францыска Скарыны (2022), юбілейнымі медалямі: «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2005), «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2010), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2006), «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2014), медалём «50-годзе Першага ўсебеларускага з’езда прафсаюзаў» (1971), сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1989), памятным медалём «За заслугі ў галіне ветэрынарыі» (РАСГН), «Залатым медалём пашаны для Беларусі» (Амерыканскі біяграфічны інстытут), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі «Вынаходнік СССР» (1990), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2006), «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (2021), «2000 гадоў Хрысціянству», Міжнародным ордэнам грамадскага прызнання імя Кірылы і Мяфодзія і іншыміПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .
Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна (2013)Ятусевич Антон Иванович // Пинский районный исполнительный комитет. Заслужаны работнік «Віцебскай ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны» (2013).
Крыніцы
Літаратура
Ятусевич Антон Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / ред. Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. — Т. 7 : Снегирь-Ящерицын — С. 737. Ятусевич Антон Иванович // Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. / ред. А. И. Ятусевич [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — Т. 2. К — Я — С. 585. Ятусевич Антон Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди Дела : энциклопедия / ред. И. В. Чекалов. — Минск : Энциклопедикс, 1999. — С. 349. Ятусевич Антон Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь = Who is Who in the Republic of Belarus / ред. И. В. Чекалов. — Минск : Энциклопедикс, 2009. — С. 276. Ятусевич Антон Иванович // Регионы Беларуси : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Кн. 2/ ред. Т. В. Белова [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 484—485.
Спасылкі Персанальная старонка А. І. Ятусевіча Ятусевіч Антон Іванавіч на сайце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Рэктары Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна Катэгорыя:Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў