Іржа канюшыны. — С. 417 — захворванне канюшыны. Яно адносіцца да групы захворванняў, званых , і выклікаецца відам .
Апісанне
Найбольш праяўляецца ў пачатку цвіцення раслін. На лісці, чаранках, сцяблах і кветаножках утвараецца вялікая колькасць бурых урэдапустул з урэдаспорамі, у канцы вегетацыі паяўляюцца цёмна-карычневыя тэлейтапустулы, якія часта зліваюцца. Зімуюць тэлейтаспоры. Грыб развіваецца толькі на канюшыне.
Шкоднасць
Пры інтэнсіўным заражэнні лісце засыхае, ападае, затрымліваецца цвіценне. Насенне хворых раслін мае паніжаныя ўсходжасць і энергію прарастання.
Сена, моцна заражанае ржою, нельга скормліваць жывёле.
Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні бабовых Катэгорыя:Канюшына