Летнія Алімпійскія гульні 1992, афіцыйна вядомыя як Гульні XXV Алімпіяды (), прайшлі ў Барселоне з 25 ліпеня па 9 жніўня 1992.

У агульным заліку першынствавала Аб’яднаная каманда, складзеная са спартсменаў 12 постсавецкіх рэспублік: 45 залатых медалёў. 2-е месца — у ЗША (37 залатых медалёў), 3-е месца — у Германіі (33 залатых медаля).

Найбольшую колькасць залатых медалёў — 6 — заваяваў беларускі гімнаст Віталь Шчэрба.

Адной з самых сенсацыйных перамог на XXV летніх Алімпійскіх гульнях стала перамога над зборнай ЗША ў паўфінале жаночага баскетбольнага турніра Аб’яднанай каманды, якая ў выніку стала пераможцай турніра.

Гл. таксама Фёдар Міхайлавіч Касапу

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ліпень 1992 года Катэгорыя:Жнівень 1992 года