Кароткаметражны фільмКароткаметражны фільм. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984). Акадэмічнае выданне пад рэдакцыяй К. Крапівы таксама кароткі фільм, кароткаметражка, кароткі метраж, кароткі метр (, ) — кінематаграфічны твор з адносна невялікай працягласцю, недастатковым для кваліфікацыі ў якасці мастацкага фільма. Кароткаметражныя фільмы могуць быць як прафесійнай, так і аматарскай вытворчасці. Іх часта ствараюць незалежныя некамерцыйныя альбо малабюджэтныя рэжысёры, якія такім чынам даказваюць свой талент у зборы сродкаў для будучых праектаў. Яны часта фінансуюцца за кошт грантаў, спонсараў, некамерцыйных арганізацый альбо асабістых сродкаў.
Існуе мноства кінафестываляў, якія спецыялізуюцца на кароткаметражных фільмах, якія вызначаюць розную максімальную працягласць фільмаў, дапушчаных да ўдзелу.
Працягласць кароткаметражнага фільма Няма адзінага меркавання адносна працягласці кароткаметражных фільмаў, але ёсць некаторыя рэкамендацыі. (якая ўручае «Оскар») вызначае кароткаметражны фільм як «арыгінальны кінематаграфічны фільм, які доўжыцца да 40 хвілін, уключаючы крэдыты» (спіс удзельнікаў фільма).
Спасылкі
Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Катэгорыя:Тэорыя кіно Катэгорыя:Тэрміналогія кіно і відэа Катэгорыя:Фільмы паводле працягласці