Іржа елкі і багуну — раслін з групы, званай , выкліканае грыбам віду . Ён атакуе розныя віды . Другі гаспадар узбуджальніка — .

Сімптомы і развіццё хваробы Першыя сімптомы на елках з’яўляюцца ў маі. На леташняй ігліцы ўтвараюцца ледзь прыкметныя спермагоніі і неўзабаве бялёсыя эцыдыі, якія маюць дыяметр 1 мм. Апошнія ўтвараюцца шэрагамі альбо адзінкава на верхнім баку ігліцы, радзей на ніжнім. Заражаная ігліца жоўкне, а па паспяванні эцыдыяспоры ападае. Разнесеныя ветрам эцыдыяспоры атакуюць багун балотны. На ніжнім баку яго лісця ўтвараюцца жоўта-аранжавыя урэдыніяльныя эцыдыі дыяметрам каля 0,3 мм, затым аранжава-чырвоныя тэліі. Тэліяспоры, якія ўтвараюцца ў тэліі, паражаюць елку.

Нягледзячы на тое, што ўзбуджальніку неабходны два гаспадары для поўнага жыццёвага цыклу, ён можа выжыць на багуне балотным без елкі, таму што яго грыбніца зімуе на парастках багуна. На елцы развіваюцца толькі яго пераходныя стадыі ў перыяд вегетацыі.

Меры аховы У яловых пасевах захворванне прадухіляецца альбо абмяжоўваецца яго распаўсюджанне належным доглядам. Варта пазбягаць празмернага згушчэння ельнікаў, асабліва ў маладым узросце. Заражаныя галіны выдаляюць. Гэта трэба зрабіць да з’яўлення тэліяспор, а значыць да канца красавіка.

Крыніцы

Літаратура Грибы и насекомые — консорты лесообразующих древесных пород Карелии / Отв. ред. А. В. Полевой. — Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2014. — 216 с. — ISBN 978-5-9274-0628-9.

Спасылкі Фёдоров Н. И., Беломесяцева Д. Б., Кириленкова Н. Ф. Возбудители ржавчины хвойных пород в Беларуси

Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні хвойных Катэгорыя:Елка Катэгорыя:Багун