Падчас ваеннага канфлікту ў Карабаху ў кастрычніку 2020 года войскі Арменіі і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі нанеслі серыю ракетных удараў па горадзе Гянджа ў Азербайджане.

Абстрэлы 4 кастрычніка 2020 года ўлады непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі заявілі што нанеслі ракетныя ўдары па аб’ектах у тыле праціўніка, у тым ліку вайсковаму аэрадрому горада Гянджы. Аднак пазней карэспандэнты расійскіх СМІ паведамілі, што аэрапорт у Гянджы, аб знішчэнні якога заяўлялі ўлады НКР, не пацярпеўАэропорт Гянджи не пострадалАэропорт города Гянджа не пострадал при обстреле с армянской стороны // ТАСС. 4 октября 2020.. Міністэрства абароны Азербайджана пацвердзіла, што армянскія ўзброеныя сілы абстралялі горад. Памочнік прэзідэнта Азербайджана Хікмет Гаджыеў заявіў, што Арменія нанесла масіраваныя ракетныя ўдары па густанаселеных жылых раёнах ГянджыПротивник обстреливает Гянджу. Міністр абароны Азербайджана Закір Гасанаў заявіў, што «абстрэл тэрыторыі Азербайджана з тэрыторыі Арменіі носіць відавочна правакацыйны характар і пашырае зону баявых дзеянняў». Па словах Гаджыева, ракетныя ўдары па Азербайджане наносяцца з наваколля Вардэніса і горада Горыс. Прэс-сакратар Мінабароны Арменіі Шушан Сцяпанян заявіла, што з тэрыторыі Арменіі агонь па Азербайджану не вядзецца.

Генеральная пракуратура Азербайджана паведаміла, што 4 кастрычніка ў выніку абстрэлу з тэрыторыі Арменіі горада Гянджа загінуў адзін чалавек, параненыя 32. У адказ на паведамленні азербайджанскага боку, прэс-сакратар прэзідэнта непрызнанай Нагорна-Карабахаскай Рэспублікі Араіка Аруцюняна Ваграм Пагасян размясціў на сваёй старонцы ў Facebook заклік да Азербайджана «апамятацца, пакуль не позна», інакш «яшчэ некалькі дзён, і археолагі не змогуць нават месца Гянджы знайсці».

Раніцай 8 і ў две гадзіны ночы 11 кастрычніка Гянджа зноў трапіла пад абстрэл. Па заяве прэс-службы МНС АзербайджанаПять человек погибли в результате обстрела города Гянджа в Азербайджане // Известия. 11.10.2020., у цэнтры горада Гянджа падвергнуўся абстрэлу чатырохпавярховы жылы дом, у выніку чаго, па даных Генеральнай пракуратуры Азербайджана, загінула 10 чалавек, 34 атрымалі раненні. Пад атаку трапіў будынак у цэнтры горада, што апынуўся цалкам знішчаны, а дамы побач былі напалову разбураныя. Пошукі пад заваламі скончыліся ў другой палове дняГянджа: гуманитарное перемирие под ракетным ударом.

Паводле афіцыйных папярэдніх даных Баку, удар па жылому дому быў нанесены ракетай АТРК «Точка-У». На наступны дзень кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па размініраванні тэрыторый Азербайджана Газанфар Ахмедаў абвясціў, што, мяркуючы па маркіроўцы на аскепках, удар па горадзе Гянджа быў нанесены ракетай АТРК «Эльбрус».

У ноч з 16 на 17 кастрычніка па Гянджы зноў былі нанесеныя ракетныя ўдары.

Ахвяры Паводле звестак Генпракуратуры Азербайджана на 24 кастрычніка, агульная колькасць загінулых склала 26 чалавек, а пацярпелых — 82. Таксама дадзеная структура паведаміла пра смерць непаўналетняга грамадзяніна Расіі 2007 года нараджэння, смяротна параненага пры абстрэле 17-га чысла.

Рэакцыя Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў назваў абстрэлы Гянджы ваенным злачынствам і грубым парушэннем рэжыму спынення агню, паабяцаўшы годны ўдар у адказ на поле бою. Яго памочнік Хікмет Гаджыеў назваў напад «актам генацыду супраць азербайджанскага народа, сведкамі якога мы сталі пасля Хаджалінскай разні».

На міжнародным узроўні напад быў асуджаны Турцыяй і Еўрапейскім Саюзам, а паслы Катара, Малайзіі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі выказалі свае спачуванні. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў абсалютна непрымальнай сітуацыю ў ГянджыГенсек ООН осудил атаки на населенные пункты в рамках конфликта Армении и Азербайджана.

Гл. таксама Храналогія баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху (2020) Ракетныя ўдары па Бардзе (2020)

Зноскі

Спасылкі Гянджа: гуманитарное перемирие под ракетным ударом // Русская служба BBC. 12 октября 2020. Обстрел Гянджи: Случайность, провокация или месть? // Свободная пресса. 11 октября 2020. Ракетный обстрел Гянджи меняет ход конфликта в Карабахе // Взгляд. 17 октября 2020.

Катэгорыя:Бамбардзіроўкі Катэгорыя:Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020) Катэгорыя:Кастрычнік 2020 года