Acta Baltico-Slavica () — штогоднік Інстытута славістыкі Полькай акадэміі навук. Выходзіць з 1964 года. Станам на 2021 год выйшла 45 тамоў.
З 1964 да 1977 года выходзіў у Беластоку, як орган Беластоцкага навуковага таварыства. У 1977—1992 гадах выходзіў ва Уроцлаве пад грыфам Асалінеума, з 1992 года штогоднік выходзіць у Варшаве.
Пад рэдакцыяй Ежы Антаневіча штогоднік спецыялізаваўся па праблемах гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і мовазнаўства, матэрыялы друкаваліся на польскай, рускай, англійскай, французскай мовах. Пры рэдактарстве Ірыды Грэк-Пабісавай штогоднік публікуе працы, прысвечаныя палітычным, сацыяльным, эканамічным, культурным і моўным адносінам паміж прыбалтыйскімі і славянскімі народамі ў мінулым і цяпер.
Рэдактары Ежы Антаневіч (1964—1970) Ян Сафарэвіч (1976—1992) Ірыда Грэк-Пабісава (з 1992)
Літаратура Штыхаў, Г. В. «Акта Балтыка-Славіка» / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, c. — С. 26. — ISBN 978-985-11-0353-5. Штыхаў, Г. В. «Акта Балтыка-Славіка» / Г. В. Штыхаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 31—32. — ISBN 5-85700-077-7.
Катэгорыя:Археалагічныя часопісы Катэгорыя:Лінгвістычныя часопісы Катэгорыя:Славістыка Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1964 годзе Катэгорыя:Часопісы Польшчы