Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі (да 1994 года Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі) — колішні музей у в. Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Адкрыты года ў будынку былога лютэранскага храма XIX ст. Працаваў на грамадскіх пачатках, філіял Германавіцкага музея культуры і побыту.
Экспазіцыя Мае 2 залы (плошча экспазіцыі 150 кв. м), больш 1 тыс. экспанатаў (1988).
Экспазіцыя складалася з 2 аддзелаў: этнаграфічнага, у якім экспанаваліся прадметы старажытнай матэрыяльнай культуры беларусаў, матэрыялы археалагічных раскопак на тэрыторыі раёна (крамянёвыя нажы, старажытная зброя, жаночыя ўпрыгожанні, калекцыя манет), у т.л. гарадзішча полацкіх крывічаў VIII — першай паловы XI ст., якое знаходзіцца на мысе правага берага Мнюты (плошча 1 га), вырабы народнага ганчарства, кавальства, пляцення з лазы і саломкі, ткацтва, фрагменты тканін са слуцкіх мануфактур (18 ст.), музычныя інструменты, рыбалоўныя прылады і інш., і мастацкага, дзе прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы беларускіх мастакоў Я. Драздовіча, П. Сергіевіча, В. Цвіркі, Л. Шчамялёва, У. і М. Басалыгаў, П. Драчова, Я. Куліка, А. Марачкіна, В. Маркаўца, А. Кашкурэвіча, А. Паслядовіч, У. Тоўсціка, М. Купавы, У. Сулкоўскага, У. Савіча і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Мастацкія музеі Беларусі Катэгорыя:Этнаграфічныя музеі Катэгорыя:Колішнія музеі Беларусі Катэгорыя:1982 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Гарадзец (Шаркаўшчынскі раён) Катэгорыя:Культура Шаркаўшчынскага раёна