Універсітэты ВСБ Мерыта (), таксама Вучэльні ВСБ Мерыта (), раней вядомыя пад агульнай назвай Вышэйшая банкаўская школа () — група польскіх прыватных вышэйшых навучальных ўстаноў, якія дзейнічаюць у Варшаве, Аполе, Быдгашчы, Гданьску, Гдыні, Познані, Торуні, Шчэціне, Уроцлаве і ў Хожаве/Катавіцах і спецыялізуюцца ў сферы бізнес-адукацыі.
Агульная характарыстыка Заснавальнікам групы ВНУ з'яўляецца Цэнтр развіцця вышэйшых навучальных устаноў ТЭБ Акадэмія. Група была заснавана 10 жніўня 1994 года, распачаўшы набор на сваю першую спецыяльнасць - "Фінансы і банкаўская справа". Школа сёння ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у 10 гарадах Польшчы. Група прапануе абітурыентам атрымаць ступень бакалаўра, магістра або ступень МБА, доктара філасофіі, а таксама прайсці разнастайныя курсы. Установа таксама з'яўляецца цэнтрам тэставання адукацыйнай службы тэставання (ETS), што дазваляе здаваць экзамены і атрымліваць моўныя сертыфікаты TOEIC. Вышэйшыя банкаўскія школы з'яўляюцца адной за самых папулярных ВНУ у Польшчы сярод абітурыентаў.
Структура Вучэльня складаецца з 10 філіялаў-факультэтаў: Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Быдгашчы Факультэт у Хожаве Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Гданьску Факультэт эканомікі і ўпраўлення ў Гдыне Эканамічны факультэт у Аполе Факультэт фінансаў і банкаўскай справы ў Познані Эканамічны факультэт у Шчэціне Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Торуні Факультэт прадпрымальніцтва і інавацый у Варшаве Факультэт фінансаў і ўпраўлення ва Уроцлаве
Гэтыя факультэты згрупаваны ў пяць адукацыйных устаноў: Вучэльня ў Познані, якая ўключае таксама банкаўскія школы ў Аполе і Шчэціне (рэктар - Юзаф Орчык) Вучэльня ва Уроцлаве, якая таксама ўключае банкаўскую школу ў Аполе (рэктар - Яцэк Мэрцік) Вучэльня ў Торуні, якая ўключае таксама банкаўскую школу ў Быдгашчы (рэктар - Яцэк Марэк Станкевіч) Вучэльня ў Гданьску, якая ўключае таксама банкаўскую школу ў Гдыні (рэктар - Ян Вішнеўскі) Вучэльня ў Варшаве (рэктар - Кшыштаф Кандэфер)
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1996 год у Польшчы