Вітаўтас Сакалаўскас (; ) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР (1985—1990).

Біяграфія Нарадзіўся 24 красавіка 1933 года ў Коўне.

У 1957 годзе скончыў механічны факультэт, а ў 1964 годзе — факультэт прамысловасці і эканомікі Ковенскага політэхнічнага інстытута.

З 1957 да 1963 года працаваў на Ковенскім заводзе спецыяльных станкоў «Прыекалас» (): старшы майстар, начальнік участка, галоўны інжынер, дырэктар завода. З 1963 года быў намеснікам начальніка Упраўлення машынабудавання Савета народнай гаспадаркі Літоўскай ССР (СНГ ЛітССР). З 1965 года — намеснік загадчыка, у 1967—1969 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі ЛітвыJonušys, J. Vytautas Sakalauskas / Julius Jonušys // Tarybų Lietuvos enciklopedija. [T.] 3. Masaitis-Simno / [moksline red. taryba J. Aničas et al.]. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987. — 672 s., s. tabl.: il. — S. 611..

З 1969 года — старшыня Віленскага гарадскога выканаўчага камітэта, з 1974 года — першы сакратар Віленскага гаркама КП Літвы.

З 1983 года быў першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР. З 1984 года — інспектар ЦК КПСС.

З 18 лістапада 1985 года да 11 сакавіка 1990 года — Старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР. З 11 да 17 сакавіка 1990 года — часовы прэм’ер-міністр Літоўскай ССР.

У 1990—1992 гадах — саветнік-пасланнік па эканамічных пытаннях пасольства СССР (з 1991 года — Расійскай Федэрацыі) у Мазамбіку. З 1992 года працаваў на Балтыйскай біржы, у 1993—1997 гадах — яе прэзідэнт.

Член КПСС з 1960 года. З 1971 года — член ЦК КП Літвы, у 1976—1984 i 1985—1990 гадах — член Бюро ЦК КП Літвы. Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР (1967—1975 і 1986—1990) і Вярхоўнага Савета СССР (1974—1989). Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1986—1990 гадах.

Памёр 29 мая 2001 года ў Вільні.

Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн «Знак Пашаны»

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Літвы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КП Літвы