Аляксандр Уладзіміравіч Дама́наў (, Мінск) — беларускі жывапісец.
Біяграфія Скончыў у 1978 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў А. Малішэўскага, А. Луцкевіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года.
Члены Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Творчасць Працуе ў сферы станковага жывапісу. У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўленчыя трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995), «Класічная філасофія» і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, музеі сучаснага мастацтва ў Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі