Ла́зар Веніямі́навіч Шарашэ́ўскі (; ,  — , ) — расійскі паэт, перакладчык.

Біяграфія Бацька Лазара Веніямін Аронавіч нарадзіўся ў Навагрудку. Пад канец XIX стагоддзя сям’я дзеда Веніяміна пераехала пад Кіеў. Дзед з боку маці паходзіў з Мазыра, бабуля — з Пінску. У 1938 бацька Лазара быў арыштаваны, а пасля расстраляны.

Лазар навучаўся ў сярэдняй школе № 44 Кіева. У 1930-я належаў да кола маладых кіеўскіх паэтаў, у які ўваходзілі Якаў Хялемскі, Іван Ялагін, Рыталій Заслаўскі, Навум Каржавін.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны ў Горкаўскую вобласць, адкуль у 1943, пасля скончыўшы дзевяць класаў сярэдняй школы, пайшоў у Чырвоную армію, удзельнічаў у баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім фронце. У 1944 па даносе быў арыштаваны і па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі прыгавораны да 5 гадоў лагераў з паражэннем у правах. Зняволенне адбываў у Бяскуднікаўскім лагеры (Комі АССР), дзе працаваў на будаўніцтве 501-й Запалярнай дарогі.

Пасля вызвалення жыў у Салехардзе, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Каб ажаніцца, Геля мусіла выйсці з партыі.

Па смерці Сталіна ў 1953 Шарашэўскія пераехалі ў Горкі, дзе Лазар скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта (1958).

Працаваў у рэдакцыях, пасля на творчай працы. З 1971 — у Маскве.

Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966). Лаўрэат прэміі часопіса «Літва літаратурная» (1980).

Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Творчасць Друкавацца пачаў з 1955 года. Перакладаў на рускую мову вершы Эдуардаса Межалайціса, Юстынаса Марцінкявічуса, Кайсына Куліева, Геворга Эміна, Дэборы Хайкінай.

Паэзія Дороги дальние. Горький, 1958 Доверие: Стихи. Горький, 1966 Созвездие весов: Стихи. Горький, 1969 Преломление. М., 1993 Да, и я прошагал войной. М., 1995 Перемещенье сроков: Стихи. М., 1996

Пераклады Шахмурзаев С. Стихи. Нальчик, 1975 Сулейманов А. С. Симфония гор: Стихи и поэмы. Грозный, 1977 Межелайтис Э. Пантомима: Стихи. М., 1980

Літаратура

Спасылкі Мемуары аўтара пра час, калі ён быў вязнем сралінскага лагера Век перакладу А. Чадаева. Но жаль того огня… <Памяти Л. Шерешевского> Кіеў далёкі, Кіеў даваенны Будоўля № 503

Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай