«Дзённік Ганны Франк» (, даслоўна «У задняй частцы дома», другі пераклад — «Прытулак») — запісы на нідэрландскай мове, якія вяла яўрэйская дзяўчынка Ганна Франк з 12 чэрвеня 1942 года па 1 жніўня 1944 года ў перыяд нацысцкай акупацыі Нідэрландаў. З пачатку 1944 года Ганна пачала літаратурна апрацоўваць свае запісы, у прыватнасці, замяняючы імёны дзеючых асоб, спадзеючыся на публікацыю дзённіка пасля вызвалення Нідэрландаў, аднак гэтая праца засталася няскончанай. Апошні запіс у дзённіку датаваны 1 жніўня 1944 года, праз тры дні гестапа арыштавала ўсіх, хто хаваўся ў прытулку. Сама Ганна памерла ў канцэнтрацыйным лагеры Берген-Бельзен. Яе запісы захаваліся і былі перададзены ейнаму ацалеламу ў Асвенціме бацьку Ота Франку, які ў 1947 годзе склаў скарочаны варыянт для публікацыі. Ота Франк завяшчаў арыгінал дзённіка Нідэрландскаму дзяржаўнаму інстытуту ваеннай дакументацыі.
Упершыню твор быў выдадзены ў Нідэрландах у 1947 годзе, у ЗША і Вялікабрытаніі ў 1952 годзе пад назвай «Дзённік дзяўчынкі» (). На аснове дзённіка было створана некалькі мастацкіх твораў.
Спасылкі
Сайт прысвечаны Ганне Франк, Халакосту і Другой сусветнай вайне
Франк Ганна Катэгорыя:Даследаванні Халакоста Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыя Нідэрландаў Катэгорыя:Творы, апублікаваныя пасмяротна Катэгорыя:Мемарыялізацыя Халакоста Катэгорыя:Літаратура на нідэрландскай мове Катэгорыя:Літаратура Нідэрландаў Катэгорыя:Аб’екты рэестра Памяць свету Катэгорыя:Дакументальная проза