Сямён Барысавіч Ліўшыц (нар. , г. Асіповічы Магілёўскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык. Старшыня канфедэрацыі таваравытворцаў Беларусі.

Біяграфія Пасля заканчэння сярэдняй школы № 3 паступіў завочна на аўтатранспартны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «інжынер-механік».

Працаваў кіраўніком мастацкай самадзейнасці ў СШ-4 г. Асіповічы, майстрам, інжынерам-тэхнолагам, галоўным інжынерам аўтабазы № 19. Пасля службы ў арміі працаваў на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў інжынерам, старшым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, старшынёй прафкама, намеснікам галоўнага інжынера. 12 мая 1988 года выбраны дырэктарам завода.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага скліканняСПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, выбраных у другім туры галасавання 28 мая 1995 года , дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі