Івана-Франкоўск (, у 1662—1918 і 1939—1962 — Станіслаў, у 1918—1939 — Станіславаўhttps://karpaty.life/ru/guide/ivano-frankivska-oblast/ivano-frankivsk.html, ) — горад ва Украіне, цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці. Насельніцтва: 227 тыс. чалавек (2024). Размешчаны за 450 км ад Кіева.
Заснаваны ў 1662 годзе пад назвай Станіслаў. У адзначэнне 300-годдзя перайменаваны ў гонар выдатнага ўкраінскага пісьменніка і грамадскага дзеяча Івана Франко.
Аснова прамысловасці — прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўкі.
Насельніцтва
1987 год — 225 тыс. жыхароў. 1988 год — 233 тыс. жыхароў. 1993 год — 234 тыс. жыхароў. 2019 год — 237,7 тыс. жыхароў. 2022 года, 238 196 жыхароў.
Асвета Прыкарпацкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стэфаныка Івана-Франкоўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт нафты і газу Івана-Франкоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт Універсітэт Караля Данілы Івана-Франкоўская акадэмія Іаана Залатавуста
Вядомыя асобы
Святлана Алексіевіч (нар. 1948) — беларуская пісьменніца. Юрый Паўлавіч Вінічук (нар. 1952) — украінскі лінгвіст. Руслан Віктаравіч Галіцкі (1972—2016) — расійскі ваенны. Васіль Гавера (нар. 1972) — апостальскі адміністратар Казахстана і Сярэдняй Азіі.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Іва́но-Франкі́вськ // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Ред-кол.: … О. М. Маринич (відповід. ред.) та інш. — Київ: Українська радянська енціклопедія ім. М. П. Бажана, 1990. — Том 2: З—О. — С. 66. — 480 с.: іл.— (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-012-8 (т. 2).
Катэгорыя:Гарады Івана-Франкоўскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1662 годзе