Шпіталь  — будынкі пачатку XX стагоддзя ў Клецку, размешчаныя па вул. Школьная, 23, 25. Помнікі архітэктуры стылю мадэрн. Цяпер у будынку размяшчаецца КУП «Клецкая ЖКГ».

Гісторыя

Пабудаваны ў 1909 годзе з цэглы. Складаецца з трох карпусоў. Будынак шпіталя — Ш-падобны ў плане аднапавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам.

У часы першай сусветнай вайны размяшчаўся вайсковы шпіталь. Падчас акупацыі ў будынку размяшчалася Клецкая тэхнічная школа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася Клецкая сярэдняя школа, Дом піянераў, раённы ваенны камісарыят. Цяпер выкарыстоўваецца Клецкай ЖКГ. У 1995 праводзіўся касметычны рамонт.

Каля будынка былога шпіталя ў маі 2011 года, падчас рамонту цеплатрасы работнікамі КУП «Клецкая ЖКГ» былі знойдзены чалавечыя рэшткі. У выніку даследаванняў выявілася, што пахаванне з’яўляецца магілай ахвяраў набегаў крымскіх татар пачатку XVI стКлецк.

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Клецка Катэгорыя:Славутасці Клецка Катэгорыя:З’явіліся ў 1909 годзе Катэгорыя:1909 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн