Наталля Аляксандраўна Карповіч (нар. , в. Дакудава 1 Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Доктар юрыдычных навук (2012), прафесар (2020). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022).

Біяграфія У 1989 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З лістапада 1989 года па кастрычнік 1992 года навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2010 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе прысвоена навуковае званне — дацэнт.

З кастрычніка 1992 года працоўная дзейнасць была звязана з прававым забеспячэннем работы прадстаўнічага і заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь. Займала дзяржаўныя пасады ад старшага рэферэнта аддзела па пытаннях заканадаўства і правапарадку, загадчыка сектара экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1997) да загадчыка аддзела экспертна-прававога ўпраўлення, начальніка ўпраўлення — намесніка начальніка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997—2001), начальніка экспертна-прававога ўпраўлення, Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001—2014).

З сакавіка 2014 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, з сакавіка 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 2017 года з’яўляецца прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.

Унесеная ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 100 навуковых публікацый у галіне тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, экалагічнага права, у тым ліку трох манаграфій. Удзельнічала ў падрыхтоўцы шэрага законаў і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, рэкамендацыйных мадэльных нарматыўных прававых актаў МПА СНД і МПА ЕўрАзЭС.

Узнагароды Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2004), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004), медалём «20 гадоў Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў МПА СНД» (2012)Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Наталля Аляксандраўна . Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.

Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)