Андрэй Станіслававіч Барбашынскі (нар. , г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі гандбаліст, чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне (Іспанія). Заслужаны майстар спорту СССР. Бацька гандбаліста Мацвея Барбашынскага.

Біяграфія Працуе дырэктарам беларуска-нямецкага прадпрыемства «Гуд Найт» ООО («Good night»), г. Мінск.

Рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне (Іспанія), асаблівыя заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, вялікі ўклад у прапаганду ідэй алімпійскага руху ў горадзе Ашмяны і Ашмянскім раёне было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» Ганаровыя грамадзяне .

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ашмян Катэгорыя:Ігракі ГК Веспрэм Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аб’яднанай каманды Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гандболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па гандболе Катэгорыя:Гандбалісты СССР