«Спайс бойз» () — беларускі незалежны мастацкі фільм, зняты ў 2020 годзе.
Сюжэт Васіліса прыязджае ў родны гарадок на вяселле школьнай сяброўкі Іны. Жаніх з двума сябрамі за дзень да вяселля арганізоўвае незапланаваны хлапечнік у загарадным доме. Іне гэта не падабаецца, яна едзе да жаніха высветліць адносіны, Васіліса вырашае падтрымаць сяброўку і суправаджае Іну. Пад сваркі Васіліса здолела прымірыць маладых. Вечарына набірае абароты, у разгар весялосці хлопцы ўжываюць спайс, іх накрывае хваляй галюцынацый, і свет вакол пачынае патанаць у крывавай пене.
У фільме здымаліся
Здымачная група рэжысёр — Уладзімір Зінкевіч
Крытыка Журналіст Ульяна Будзік адзначае, што наўрад ці хтосьці стане ўдумліва пераглядаць фільм — у аўтараў і не было такой мэты: усё ж гэта фільм на адзін раз.
Спасылкі «Спайс бойз» на сайце
Катэгорыя:Фільмы Беларусі