Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі (, , Гомельская вобласць) — беларускі і расійскі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Даследуе гісторыю праваахоўных органаў і спецслужбаў Расійскай імперыі кан. XIX — пач. XX ст., а таксама беларускага нацыяналізму і гістарычных міфаў.

Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1999), аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палітычная паліцыя Расійскай імперыі і яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст.». Дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск); вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага даследчага інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Я. М. Прымакова РАН (Масква).

Аўтар больш за 70 навуковых прац па тэмах: беларускі нацыяналізм, паўстанне 1863 — 1864 гг., праблемы канструявання нацыянальнай ідэнтычнасці, рэвалюцыйны рух у Расійскай імперыі і інш.

Узнагароджаны юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005) за значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018) «за працы па адраджэнні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі)».

Публікацыі Кастусь Калиновский: Конструирование героя // Беларуская думка. — 2008. — № 2. — С. 82—87. Национальный вопрос на страницах газеты «Наша Ніва» (1910 г.) // Западная Русь. — 2010. — 27 июля. Чыгуначная жандары Паўночна-Заходняга краю падчас Першай сусветнай вайны // Шацілкаўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў / Светлагорскі гіст.-краязн. музей ; уклад.: Т.В. Маслюкоў. — Выпуск 2. — Светлагорск, 2011. – С. 54—62. Унија и политички процеси у Белорусији // Унија: политика Римокатоличке цркве према православним Словенима / приредио Зоран Милошевић. — 2. изд. — Шабац: Центар академске речи. — 2015. — С. 34—50. Жертвы, герои и враги в мифологии белорусского национализма // publicdiplomacy.su. — 2016.

Літаратура Мірановіч, Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. — Санкт-Петербург: Невский простор, 2003. // Аb imperio. — 2006. — № 4. — С. 490—503. Адамовiч, А. Да гiсторыi беларускае лiтаратуры. — Менск: Выдавец Зьмiцер Колас, 2005. // Аb imperio. — 2007. — № 2. — С. 494—499.

Спасылкі Александр Гронский на сайте «Западная Русь»

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Заходнерусізм