Вітольд Урбановіч (, Ашмяны — , Кракаў, Польшча) — польскі мастак.
Біяграфія Пасля вайны сям’я пераехала ў Польшчу. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Кракаве (1956).
Сябра таварыства мастакоў «Кракоўская група» (1961). Выкладаў у Каталіцкім універсітэце ў Любліне.
Майстар станковага і манументальнага жывапісу (мадэрнісцкага стылю), аўтар абразоў. Удзельнік выставак з 1956 года (у Польшчы, Англіі, Францыі, Украіне, ЗША). Творы зберагаюцца ў музеях Варшавы, Кракава, Парыжа, Лондана, у калекцыях у ЗША, Галандыі, Швецыі.
Літаратура Урбановіч Вітольд // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 24. Урбановіч Вітольд // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 572.
Катэгорыя:Мастакі Польшчы