Дніпроўскі нацыянальны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту імя акадэміка Усевалада Лазарана — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага і транспартнага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.

Агульная характарыстыка Універсітэт мае ў сваім складзе 11 факультэтаў і цэнтраў, тэхнічны ліцэй, бізнес-школу, філіялы ў Львове і Адэсе. 39 кафедраў маюць 20 філіялаў на прадпрыемствах чыгуначнага транспарту. Для прыцягнення перспектыўнай моладзі для навучання ва ўніверсітэце на галоўных чыгуначных вузлах дзейнічаюць 19 даўніверсітэцкіх цэнтраў.

Прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 650 выкладчыкаў. Сярод іх вучоныя ступені маюць 70 %. Ва ўніверсітэце працуюць 50 дактароў навук, прафесараў, 18 членаў галіновых акадэмій, 85 лаўрэатаў дзяржаўных і імянных прэмій, ганаровых работнікаў навукі, вышэйшай школы і галін народнай гаспадаркі.

Структура

Факультэты Факультэт кіравання энергетычнымі працэсамі Факультэт транспартнай інжынерыі Факультэт упраўлення працэсамі перавозкі Факультэт прамысловага і цывільнага будаўніцтва Эканоміка-гуманітарны факультэт Факультэт камп’ютарных тэхналогій і сістэм

Цэнтры Вучэбна-навуковы цэнтр «Арганізацыя будаўніцтва і эксплуатацыі дарог» Вучэбна-навуковы цэнтр «Масты і тунэлі» Вучэбна-навуковы цэнтр бесперапыннай адукацыі Вучэбна-навуковы цэнтр развіцця прафесійнай адукацыі Цэнтр даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і работы з замежнымі студэнтамі

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1930 год ва Украіне

Катэгорыя:Чыгуначныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Украіны