МАЗ-206 — гарадскі аўтобус сярэдняга класа. Выпускаецца Мінскім аўтамабільным заводам з 2006 года.

З 2007 года таксама выпускаецца прыгарадны варыянт — МАЗ-226.

Апісанне Рухавікі Рухавік Daimler OM 904 LA.III/5 Daimler OM 904 LA.IV/3 Daimler OM 904 LA.V/3 Daimler OM 924 LA.V Weichai Power WP5NG 200E51 Тып Чатырохцыліндравы радны дызельны рухавік з турбанаддзіманнем Чатырохцыліндравы радны газавы рухавік з турбанаддзіманнем Экалагічны стандарт Еўра-3 Еўра-4 Еўра-5 Еўра-5 Еўра-5 Аб'ём, л 4,25 4,8 4,98 Магутнасць 130 кВт (177 к.с.)пры 2200 аб/хв 160 кВт (218 к.с.)пры 2200 аб/хв 147 кВт (200 к.с.)пры 2100 аб/хв Макс. круцільны момант 675 Н·м пры 1200-1600 аб/хв 810 Н·м пры 1200-1600 аб/хв 665 Н·м пры 1300-1500 аб/хв

Каробкі перадач У залежнасці ад камплектацыі на аўтобусы могуць усталёўвацца механічныя шасціступеньчатыя каробкі перадач ZF 6S 710 BO або ZF 6S 1010 BO, альбо гідрамеханічныя каробкі ZF або Allison з убудаваным тормазам-запавольвальнікам.

Хадавая частка Пярэдняя падвеска — залежная, пнеўматычная на двух пнеўмабалонах з двума амартызатарамі і адным кранам узроўню падлогі. Пярэдняя вось — NDS56LF (K 26844). Задняя падвеска — залежная, пнеўматычная на чатырох пнеўмабалонах з чатырма амартызатарамі, двума кранамі узроўню падлогі. Вядучы мост — Dana 10.24, з цэнтральным размяшчэннем рэдуктара. Перадатачны лік — 5,83 або 4,33 у залежнасці ад мадыфікацыі .

Пярэдняя каляіна — 2110 мм, задняя — 1802 мм.

Колы — дыскавыя, 6,75х19,5. Шыны — бяскамерныя, 245/70 R19,5.

Рулявое кіраванне Рулявое кіраванне — інтэгральнага тыпу, з гідраўзмацняльнікам. Тып рулявой перадачы — шруба—шарыкавая гайка—зубчастая рэйка—трохзубы сектар. Рулявая калонка рэгулюецца па вышыні і нахілу.

Тармазная сістэма Тармазная сістэма — пнеўматычная, двухконтурная, абсталявана антыблакіровачнай сістэмай (ABS). Задні контур рабочых тармазоў абсталяваны процібуксовачнай сістэмай (ASR). Тармазныя механізмы — дыскавыя, вытворчасці .

Мадыфікацыі

МАЗ-206.000 Рухавік: ММЗ Д-245.30; Экалагічны стандарт: Еўра-2; Каробка перадач: СААЗ-4334М2, механічная, 5-ст.

МАЗ-206.015 Рухавік: Daimler OM 924 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: ZF 6AP1000B, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-206.060 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-3; Каробка перадач: ZF 6S 710 BO, механічная, 6-ст.

МАЗ-206.063 Рухавік: Daimler OM 924 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: ZF 6S 1010 BO, механічная, 6-ст.

МАЗ-206.067 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-3; Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-206.068 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-4; Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-206.069 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-206.070 Рухавік: Deutz BF4M1013FC; Экалагічны стандарт: Еўра-3; Каробка перадач: ZF 6S 700 BO, механічная, 6-ст.

МАЗ-206.085 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-206.086 Рухавік: Daimler OM 924 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-206.945 — мадыфікацыя на звадкаваным прыродным газе (метане). Абсталяваны рухавіком Weichai Power WP5NG 200E51 (Еўра-5) і аўтаматычнай каробкай перадач Allison T270w/Ret. У сувязі з устаноўкай бака ў задняй частцы кузава змянілася кампаноўка салона — адмовіліся ад задняга шэрагу сядзенняў. Месцаў для сядзення стала 22, агульная пасажыраўмяшчальнасць — 67 чалавек.

МАЗ-206.946 — мадыфікацыя на звадкаваным прыродным газе (метане). Рухавік: Weichai Power WP5NG 200E51; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.; Месцаў для сядзення: 27.

МАЗ-2064** thumb|left|Рэстайлінгавы МАЗ-206 У 2021 годзе МАЗ-206 быў абноўлены. Аўтобус атрымаў пярэднюю маску з новым дызайнам, распрацаваным у адпаведнасці з адзіным стылем рухомага саставу маскоўскага транспарту. Змянілі пярэднія вуглавыя панэлі са святлатэхнікай, пярэднюю крышку і бампер. Акрамя новай пярэдняй маскі рэстайлінгавы МАЗ-206 атрымаў таксама новыя дзверы з шыбамі на ўсю вышыню створкі. Поручань на ўваходзе стаў дугападобнай формы. З'явіліся кнопкі адраснага адкрыцця дзвярэй. Таксама былі ўсталяваны вонкавыя люстэркі задняга віду Mekra, якія маюць электрападаграванне і электрарэгуліроўку. Абнавілі прыборную панэль і руль.

МАЗ-206486 — з рухавіком Daimler OM 924 LA і гідрамеханічнай каробкай перадач з аўтаматычным кіраваннем Allison T270w / Ret; МАЗ-206415 — з аўтаматычнай каробкай перадач ZF 6AP 1000B; МАЗ-206463 — з механічнай каробкай ZF 6S 1010 BO.

МАЗ-226 thumb|МАЗ-226 Прыгарадны аўтобус. Выпускаецца з 2007 года.

Замест назапашвальнай пляцоўкі ўсталяваныя сядзенні. Такім чынам агульная колькасць месцаў паменшала з 72 да 60, але месцаў для сядзення стала болей — 31. Па левым борце маецца багажны адсек аб'ёмам 0,3 м³.

МАЗ-226.015 Рухавік: Daimler OM 924 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: ZF 6AP1000B, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-226.060 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-3; Каробка перадач: ZF 6S 710 BO, механічная, 6-ст.

МАЗ-226.063 Рухавік: Daimler OM 924 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: ZF 6S 1010 BO, механічная, 6-ст.

МАЗ-226.067 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-3; Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.

МАЗ-226.068 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-4; Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.

МАЗ-226.069 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.

МАЗ-226.085 Рухавік: Daimler OM 904 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-226.086 Рухавік: Daimler OM 924 LA; Экалагічны стандарт: Еўра-5; Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-208 thumb|left|МАЗ-208 у Ханоі, В’етнам Мадэль, распрацаваная спецыяльна для рынку В’етнама. Адпавядае мясцоваму тэхнічнаму рэгламенту, згодна з якім шырыня аўтобуса не павінна перавышаць 2500 мм. У параўнанні з МАЗ-206 мае на 50 мм вузейшы каркас кузава. Абсталяваны рухавіком Mercedes-Benz стандарта Еўра-3.

Першыя аўтобусы былі выраблены ў 2017 годзе па тэхналогіі CKD на заводзе карпарацыі SAMCO у Хашыміне.

Мадыфікацыі іншых вытворцаў на базе МАЗ-206 МАЗ-206Т Тралейбус, які быў перароблены з аўтобуса МАЗ-206.060 кампаніяй «ТрансЭлектра» (Расія). Абсталяваны цягавым рухавіком ТАД-280 завода «Дынама», сістэмай кіравання «ЭПРО» (Санкт-Пецярбург, Расія), кампрэсарам «Рэмеза». Замест панэлі прыбораў усталяваны камп‘ютар ETC.2 з рэзістыўным сэнсарным экранам. Салон не мае змен у параўнанні з аўтобусам .

Эксплуатуецца ў горадзе Віднае (Маскоўская вобласць, Расія).

Lotos 206 thumb|Lotos 206 З 2017 года газавую версію аўтобуса МАЗ-206 пад уласнай маркай Lotos 206 вырабляе кампанія «РариТЭК» (Набярэжныя Чаўны, Расія). З Беларусі ў Татарстан паступае несамаходны машынакамплект — з сабраным салонам, але без сілавога агрэгата. На прадпрыемстве аўтобус абсталёўваюць метанавым рухавіком Yuchai YC4G190N-50 і газавымі балонамі агульнай ёмістасцю 615 літраў .

Літаратура

Спасылкі

206 Катэгорыя:Аўтобусы паводле алфавіта