Генадзь Андрэевіч Забоеў (, в. Сасноўка Называеўскага раёна Омскай вобласці — , Гродна, Беларусь) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Ашмянскім раёне: загадчык хірургічнага аддзялення (1954—1962), галоўны ўрач раёна (1962—1973). Працаваў у цэнтральнай раённай бальніцы да жніўня 1984 года. Пасля выехаў жыць у г. Гродна.
У 1968 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені.
Крыніцы
Літаратура Владимиров, А. Все отдавая людям: о Г. А. Забоеве, главвраче Ошмянской районной больницы / А. Владимиров // Красное знамя. — 1972. — 18 марта. Забоеў Генадзь Андрэевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 19—20. Забоеў Генадзь Андрэевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 565. (Вызначыліся працай. Заслужаны ўрач).
Спасылкі Гэты дзень у гісторыі Ашмянскага краю. 20 сакавіка // Ашмянская раённая бібліятэка
Забоев Генадий Андреевич // Праект «Память народа» Забоев Генадий Андреевич // Праект «Беларусь Помнит»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Омскай вобласці Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Маёры СССР