Альфонс Браніслававіч Лаўрыновіч (, г. Паставы Віцебскай вобласці — ) — беларускі ўрач, Заслужаны ўрач БССР.

Біяграфія Скончыў Пастаўскую СШ (1951). Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1957) быў накіраваны на работу ў Гальшанскую ўчастковую бальніцу, у якой працаваў галоўным урачом да 2003 года.

Унёс вялікі ўклад у развіццё медыцыны на сяле ў 1960—1990-х гадах ХХ стагоддзя.

Узнагароды Ганараваны знакамі «Выдатнік санітарнай абароны СССР», «Выдатнік аховы здароўя», «Ганаровы донар СССР», медалём «За доблесную працу ў адзнаменаванне 100-годдзя з дня народзін У. І. Леніна» і імя М. І. ПіраговаЛаўрыновіч Альфонс Браніслававіч — заслужаны ўрач БССР.

У 1978 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР».

Літаратура Лабунина, В. Врачи высокого долга [о многолетней деятельности врачей Лавриновичей Гольшанской участковой больницы] / Валентина Лабунина // Ашмянскі веснік — 2012. — 21 красавіка. — С.5. Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 27. Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 565. (Вызначыліся працай. Заслужаны ўрач). Малашкевич, В. И долг, и призвание: о главвраче Гольшанской больницы А. Б. Лавриновиче / В.Малашкевич // Красное знамя. — 1972. — 17 июня.

Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Постаці Гальшанаў