Канстанцін Кжыжаноўскі — беларускі скрыпач, педагог i кампазітар сярэдзіны XIX ст. Адзін з найбольш аўтарытэтных тагачасных мінскіх музыкантаў.

Выкладаў музыку ў мінскай мужчынскай гімназіі i прыватных пансіёнах. Сярод яго вучняў Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач i спявак. Сябраваў з С. Манюшкам i В. Дуніным-Марцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра Дуніна-Марцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) i «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў народныя песенныя i танцавальныя мелодыі.

Літаратура

Катэгорыя:Скрыпачы Беларусі Катэгорыя:Скрыпачы XIX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Беларусі