Ігар Іванавіч Пырх ( — ) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Палкоўнік міліцыі.
Біяграфія Скончыў Мінскую вышэйшую школу міністэрства ўнутраных спраў.
Створаная на нечарговай пятай сесіі Вярхоўнага Савета ў жніўні 1991 года, камісія пад ягоным кіраўніцтвам выявіла маштабную падтрымку маскоўскага путчу з боку камуністычных функцыянераў і дзяржаўных чыноўнікаў у Беларусі.
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар шэрагу законапраектаў, у тым ліку — Аб міліцыі і органах правапарадку.
Літаратура
Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання