Ілья — абраз другой паловы XVII стагоддзя са Свята-Ільінскай царквы ў г. Крычаве. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .

Сюжэт

Ілья паказаны амаль пакаленна ў светла-вохрыстым хітоне, падпяразаным карычнева-чырвоным поясам, і блакітным на аранжавай падкладцы гімаціі. У правай руцэ меч, на якім дата1668, у левай — белы скрутак. Фон пазалочаны з раслінным арнаментам. Палі блакітныя з белым раслінным арнаментам. Былі валікі, «камяні».

Іканаграфія

Іканаграфічная схема, распрацаваная ў візантыйскім мастацтве, была засвоена ў многіх цэрквах Малдавіі і Расіі . Атрыбутам гэтага святога з’яўляецца меч. Іканаграфічная аналогія — гравюра «Ілья» ў «Трэфалагіёне». Куцейнаўская тыпаграфія. 1647. С. 334

Паходжанне Абраз выяўлены да Вялікай Айчыннай вайны ў Ільінскай царкве Крычава.

Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972—1975 гадах (Ленінград)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..

Выстаўкі

Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000. Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

У культуры

У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты».

Катэгорыя:Карціны 1668 года Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Беларуская іканапісная школа Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Крычаўскім раёне Катэгорыя:Культура Крычава