Анато́ль Сямё́навіч Грача́нікаў (, Шарпілаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — , Мінск) — беларускі і .

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў у 1960 годзе Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1960—1962 гадах працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкама камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркама камсамола (1965—1967). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969—1971 гадах — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», у 1971—1976 гадах — намеснік старшыні праўлення СП БССР. З 1976 года — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 года — часопіса «Бярозка», з 1982 года — часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1965).

Загінуў пры нявысветленых абставінах у 1991 годзе.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты…» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990), зборніка паэзіі на рускай мове «Звёзды и курганы» (Масква, 1976), кнігі сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988), кніжак для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».

Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі народнай паэткі Узбекістана Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Эдзі Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан — значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.

Пераклады

Творы Анатоля Грачанікава перакладалі на дваццаць адну мову, у тым ліку англійскую, французскую, польскую, балгарскую, венгерскую, в’етнамскую, мовы народаў постсавецкай прасторы.

Узнагароды Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», прэміі на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978) за зборнік паэзіі «Звезды и курганы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».

Памяць

У верасні 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была адкрыта юбілейная выстава «Жывая прыгажосць», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэта (звыш 80 выданняў). 7 верасня 2018 года да 80-годдзя з дня нараджэння паэта ў Гомелі адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе паэт пражываў з 1964 па 1969 гадах. 1 ліпеня 2025 года на будынку рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» (Гомель, вул. Палеская, 17а) урачыста адкрылі памятную дошку пісьменнікам, паэтам і журналістам, творчасць якіх звязана з гэтым выданнем — Івану Шамякіну, Раману Сабаленку, Паўлюку Трусу, Анатолю Грачанікаву, Паўлу Пранузе, Міхасю Даніленку, Аляксандру Капусціну, Міколе Мятліцкаму.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі