Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага, Целяханскага раёнаў.

Склад Брыгада была арганізавана на базе атрадаў: партызанскі атрад імя Молатава (арганізаваны ў красавіку 1942 года як 112-ы партызанскі атрад, у ліпені 1942 аб'яднаны з атрадам Васіля Міхайлавіча Манахава, які дзейнічаў са жніўня 1941 года; з кастрычніка 1942 — імя Молатава); партызанскі атрад імя М. Ф. Сільніцкага (арганізаваны ў жніўні 1943); партызанскі атрад імя А. П. Чарткова; партызанскі атрад імя Калініна (арганізаваны ў маі 1943).

Камандаванне

Камандзір Васіль Міхайлавіч Манахаў

Камісар Павел Рыгоравіч Кавалёў

Начальнік штаба Ф. М. Баранаў А. Р. Жураўлёў

Гісторыя У ліпені — жніўні 1943 года партызаны злучэння пусцілі пад адхон і пашкодзілі 20 эшалонаў, падарвалі 3 масты на чыгунках і 12 на шашэйных і грунтавых дарогах, 25 аўтамашын, разграмілі 5 варожых гарнізонаў. 3 — 16 красавіка 1944 года вялі баі за выхад з блакады (Здзітаўская абарона), удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Бяроза — Івацэвічы.

12 ліпеня 1944 года брыгада (1040 партызан; атрады імя Молатава (да кастрычніка 1942 — 112 партызанскі атрад), імя Сільніцкага, імя Чарткова (камандзір атрада імя Молатава А. П. Чарткоў загінуў у баі), імя Калініна) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць У вёсцы Жытлін Івацэвіцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе