Сямён Сямёнавіч Абрамаў (нар. , в. Глыбоцкае, Церахоўскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1986), прафесар (1995).
Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960; аспірантура, 1965; дактарантура, 1986).
Выкладаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1969—2014, факультэт ветэрынарнай медыцыны, у 1987—1990 гадах — дэкан факультэта, у 1995—2000 гадах — першы прарэктар акадэміі, з 2001 года — прафесар кафедры ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчых жывёл).
Навуковыя інтарэсы: незаразныя хваробы сельскагаспадарчых жывёл.
Узнагароды Ордэн Пашаны (2014), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999), ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1988, 2011, 2013), Міністэрства адукацыі (1994), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (1998) Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008).
Бібліяграфія Физические и лекарственные методы профилактики и лечения бронхопневмонии у телят путем воздействия на естественную резистентность организма : автореферат диссертации … доктора ветеринарных наук : 16.00.01 / Абрамов Семен Семенович. ― Казань, 1984.
Літаратура
Абрамов Семен Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 8.
Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Дэканы ВДАВМ