Уваскрасенне — Сашэсце ў пекла — абраз другой паловы XVII - пачатку XVIII стагоддзя са Свята-Троіцкай царквы ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .
Апісанне
Палі, надпісы і сярэднік выкананы ў другой палове XVII стагоддзя. На абразе зроблены частковыя прапіскі ў пачатку XVIII стагоддзя.
Паходжанне Абраз выяўлены экспедыцыяй Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР у 1970 годзе і 32 экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1977 годзе у Троіцкай царкве в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Ікона раскрыта рэстаўратарам Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрань Міністэрства культуры БССР П. Р. Журбеем у 1978 годзе (Мінск)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..
Выстаўкі
Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Брэстчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1993 Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999-2000; Мінск, 2001
Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Драгічынскім раёне Катэгорыя:Бездзеж