Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» — была створана ў жніўні 1943 года на базе трох атрадаў, вылучаных з партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Косаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Камянецкага, Поразаўскага, Бярозаўскага, Драгічынскага раёнаў.

Склад партызанскі атрад імя Чкалава; партызанскі атрад імя Суворава; партызанскі атрад імя Калупаева (да красавіка 1944 года — атрад імя Дз. Пажарскага, прысвоена імя камандзіра атрада А. І. Калупаева, загінуў у баі).

Камандаванне

Камандзір М. У. Бабкоў

Камісар Пётр Іванавіч Масалоў

Начальнік штаба Р. К. Дарафееў

Гісторыя Асноўныя ўдары партызаны наносілі на чыгуначных участках Брэст — Баранавічы, Ваўкавыск — Масты, Брэст — Пінск. У верасні — снежні 1943 года знішчылі і пашкодзілі больш за 60 аўтамашын, падарвалі 21 эшалон ворага, каля 750 рэек, 12 мастоў на чыгуначных і шашэйных дарогах. Атрад імя Суворава знішчыў 26 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі ўздоўж шашы Брэст — Мінск.

У пачатку 1944 года на бок партызан брыгады перайшлі 30 венграўПамять: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 120..

У чэрвені 1944 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Бярозаўскага ў Кобрынскі раён, авалодала чыгуначным участкам Кобрын — Гарадзец і падарвала больш за 300 рэек. Паўгода блакіравала дарогу Драгічын — Бяроза. У красавіку 1944 года ўдзельнічала ў Здзітаўскай абароне.

12 — 17 ліпеня 1944 года брыгада (863 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць У 1965 годзе ў Драгічыне ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе